Dark Lyrics
SUBMIT LYRICS LINKS METAL LYRICS - CURRENTLY 13 800+ ALBUMS FROM 4500+ BANDS
ABCDEFGHIJKLMNOPQRSTUVWXYZ#

DEADMARSH LYRICS

1. Манодыя




2. Непазьбежнасць


Марылі аб сьвеце,
Крочылі ўначы.
Сноў нашых нябёсы
Заглынулі дым.
Сьмецце ўзняўшы, вецер
Крыкам прышлых зграй
Кажа мне, каб я кахаў
Дзён апошніх рай.

[Chorus:]
Попел !
Забіты жах.
Апошні ўлях да мар, надзей...
Вольнасць !
А што было...
Заглыне ўсё
Узыходзячы дзень.

Здрышануўшы цела
Вузкай паласой,
Гэты погляд зробіць сьлед,
Заліты крывёй.
Змрочна аглядзеўшы
Пыл зламаных крыл,
Крохкія нябёсы зноў
Дню складаюць гімн.

[Chorus]

Дзень як дзень і ноч як ноч,
Толькі штосьці гоніць прэч
Розум і прытомнасць. Бей !
Калаціся ў вочы злей !
Я цябе не бачу. Не !
Пакідай крывавы сьлед ! Я па ім цябе знайду,
Я праз смерць цябе люблю.

Легкакрылы і нямы.
Не забіты, не жывы.
Страціў густ, згубіў імпэт
У коле здрады, браку мэт.

Зрок ці змрок ?
Чаго чакаць ?
Згінуць прэч
У бязмежную ноч !

Попел !...


3. Апошні жах "Няміга"


Дзе спаткала сьмерць
Вояў раць - хай будзе храм.
Так спрадвек сурочыў нам
Продак той, што згінуў там.

Ланцугом цяжкіх дажджоў
Старанна ўеш
Па крыві,
Якую пргна п'еш,
Маці Няміга ! Што з табой ?
Жадаеш валкі !
Будзе тут забава, хмель густы
Вясёлай звалкі.

Радасьць ад вясны
Родзіць сьмех на вуснах дзёў
Арпанутых у сьвятло,
Зрыхтаваных да зямлі.
Не спыніць бяды -
Раптам ідзе панна Сьмерць
Топча кветкіяе конь,
Жорны круцяць часткі цел.

Ланцугом ...

[Chorus:]
Жах ! Нябёсаў кара !
Адвечны жах !
Ружовых кветак
Апошні шлях !

У пастку сьмерці йшлі
У жывых - ды пад зямлю
Д'ябал стогне, жылы рве,
Чуюць лямант валкі ўсе,
Толькі што рабіць ?
Хрумст пярсьцёнкаў.
Мёртвы сад
На каменьнях. Вой ідзе
У храм Вялікі Трупасклад.

Ланцугом ...

[Chorus]


4. У Бязьлітасьці


Зьбянтэжа душу птушкі цень.
У шчасьця густ, як горкі дым.
Калі ўплывае ноч у дзень,
Ты пазнаеш, што не адзін.

Кім ты назваць сябе хацеў ?
Прыладай страха, сынам ілжы ?
На моцы крылах паляцеў,
А пад табой расьлі крыжы.

Прасілі літасьць сотні ўраз :
Той слабы, хтосьці не пасьмеў
Караць і нішчыць на паказ.
Няўжо ж ты гэтага хацеў ?


5. Буду верыць


Забыты... разьбіты...
Адчуўшы адзіноты жах.
Ад крыўды... зласьлівы...
Губляю шлях.
Надзея толькі засталася
Маліцца ды прасіць.
Ня сьпіць жаданьне,
Вабіць мэта
Жыцьцё сваё змяніць.
Бо буду верыць...

[Chorus] :
Настане дзень пачуцьцям зноў,
Я буду верыць !
Свае сумненьні выгнаць вон,
Жыцьцё адмерыць.
Пакорны я, каб усё забыць,
Я ж буду верыць !!!
Я буду верыць! Так !.. Каб жыць !

У пакутах... у жалю...
Нясучы лютай долі крыж.
Удзячны... пачуцьцям,..
Што льюцца звыш.
Надзея толькі засталася
Маліцца ды прасіць.
Ня сьпіць жаданьне,
Вабіць мэта
Жыцьцё маё зьмяніць
Бо буду верыць...

[Chorus]

Я буду верыць...

[Chorus]

Я буду верыць !
Каб жыць !


6. Родны кут


Родны кут, мой ціхі дом,
дзе ў гольле дрэў аб сьцены ніў
пад сумны сьпеў буйным крылом
паўночны вецер звонка біў.

[Chorus] :
Мой родны кут, - на твой ўспамін
бушуе кроў, а ў сэрцы гар,
а ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін
урок мяне туманны чар.

І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор
душа, як птах, пад гоман дум
ляціць на шлях, дзе песьняй бор
калыша долі нашай сум.

[Chorus]

Мой родны кут, цьвяцісты луг,
пад шумы вольх прыйдзе ўначы,
як ціхі ўздых, мой верны дух
на вечны сон к табе спачыць.

[Chorus]

Пад ветру шум, пад буры кроз,
пад гоман хат хто сэрцам жыў,
ў вясьняны чад хто ў полі рос,
той не пакіне родных ніў.



Thanks to Parazyte for sending these lyrics.


Submits, comments, corrections are welcomed at webmaster@darklyrics.com


DEADMARSH LYRICS

ABCDEFGHIJKLMNOPQRSTUVWXYZ#
SUBMIT LYRICS LINKS METAL LYRICS - CURRENTLY 13 800+ ALBUMS FROM 4500+ BANDS
- Privacy Policy - Disclaimer - Contact Us -