Dark Lyrics
SUBMIT LYRICS LINKS METAL LYRICS - CURRENTLY 13 800+ ALBUMS FROM 4500+ BANDS
ABCDEFGHIJKLMNOPQRSTUVWXYZ#

ZNICH LYRICS

1. Вол Бушуе


Вол бушуе - вясну чуе,
Воран крача - сыру хоча,
Воран крача - сыру хоча,
Дзеўка плача - замуж хоча.

Не крач, воран, накрачэшся.
Не плач, дзеўка, наплачэшся.
Не плач, дзеўка, наплачэшся.
Пойдзеш замуж нажывешся.

Воран крача сыра з'еўшы,
Дзеўка плача сына меўшы.
Воран крача - сыр бяленкі.
Дзеўка плача - сына маленькі.

Цi мне яго гадавацi,
Цi мне яго ў войска аддацi,
Цi мне яго ўтапiцi?

У войска аддацi - шкода будзе,
Утапiцi - грашно будзе.


2. Што За Ўсё Тлуцейшае


Што за ўсе тлусцейшае? Зямля.
Што за ўсе цяплейшае? Сонца.
Што за ўсе чысцейшае? Вада.
Што за ўсе хутчэйшае? Вецер.

Хто за ўсiх дабрэйшы? Мацi.
Што за ўсе мiлейшае? Яда.
Што за ўсе смачнейшае? Хлеб.
Што за ўсе мацнейшае? Смерць.

Хто за ўсiх багацейшы? Каза.
Хто самы працалюбiвы? Пчала.
Хто самы гаротны? Жанчына.
Што самае прыгожае? Кветка.
Што без канца i пачатку? Дарога.
Хто ўсiх кормiць? Зямля.


3. Чорны Зьнiч


Людзi-ваўкi клiчуць любоў,
Чорныя зьверы вып'юць кроў,
Хапаюць дзевак, душу рвуць,
Забiваюць ахвяру, вагню прыдаюць.

[Прыпеў:]
Неўры вякамi, шануючы продкаў,
Насiлi дары творцам зямлi,
Клалi ахвяры багам вяшчуны,
Гарачыя целы на алтар агнявы.

Зараз чакае цябе чорны зьнiч --
Бог пахавальнага вялiкага вагню,
Ен жа суцеша твой жалосны клiч,
I возьме ў зорную глыбiню.

[Прыпеў]

Цемра абдыме каханьнем сваiм,
Сьмерць праглыне твой велiчны стан,
Мара ўп'ецца жаданьнем начным,
I ў душу ўльецца змрочны туман.

[Прыпеў]



Thanks to d_mind for sending these lyrics.


Submits, comments, corrections are welcomed at webmaster@darklyrics.com


ZNICH LYRICS

ABCDEFGHIJKLMNOPQRSTUVWXYZ#
SUBMIT LYRICS LINKS METAL LYRICS - CURRENTLY 13 800+ ALBUMS FROM 4500+ BANDS
- Privacy Policy - Disclaimer - Contact Us -