Dark Lyrics
SUBMIT LYRICS LINKS METAL LYRICS - CURRENTLY 13 800+ ALBUMS FROM 4500+ BANDS
ABCDEFGHIJKLMNOPQRSTUVWXYZ#

ZNICH LYRICS

1. Вечная Далеч


Цемнаю ноччу на небе, як хвалi,
Чорныя хмары у жаху скакалi,
Удалеч разносiлi па-над зямлей
Крык чалавечы, жудасны вой.

Людзi-ваўкi засталiся без жраца,
Твары iх шэрыя, быццам са знiча,
Вока ваўка пазiрае на знiч,
З душ развiтальны ўздымаецца клiч:

[Прыпеў:]
Наш жрэц, ты з намi заўседы.
Твой сын намi будзе валодаць.
Твой дух пiльна сочыць за намi.
Наш жрэц, мы будзем ваўкамi.

Знiч у свой вагонь загарне твае цела,
Плоццю з крывей насыцiць зямлю,
Знiчка твая з небасхiлу зляцела,
Чуеш, багi клiчуць душу тваю.

[Прыпеў]

Душы памерлых iмкнуцца ў неба
I ўзмацнiць свае недры жыццем,
Чорна-чырвоная агнiстая глеба
Добра палiта крывавым дажджом.

Вечная далеч сустрэне цябе,
Агонь правядзе ў свет забыцця,
Песня маланкi грымне ў сне,
Хорс забярэ агенчык жыцця.


2. Спаленая Iмгла


[Instrumental]


3. Песня Валхвавання


Ноччу ў цемры каля агня,
Спаткалiся неўры, ен i яна;
Шаптала iмгненнем iм чорна iмгла,
Крывавым жаданнем ласкала журба.

[Прыпеў:]
Няхай гарыць агонь да самага свiтання,
Хай шызым дымам над лясной ракой
Плыве ў далеч песня валхвавання.
Жыве любоў над горкаю бядой.

Мiла мая, мне трэба iсцi,
Дзе мне суцешша для сэрца знайсцi?
Соча, гукае мяне шэры воўк,
Чакае ўночы бацькaвы доўг.

Мiлы мой, не адыходзь ад мяне,
Бо крыўду багоў нарачэш на сябе,
Абярнешся жрацом ты ў ваўках,
Мертву кроў вып'еш на вачох.

Спаткання ля рэчкi неўр шукаў
Вяртання вялiк той дзень настаў.
Жахлiвы клiч з душы раздаўся,
Крывавы клык у целе застаўся.

[Прыпеў]


4. Больш Не Жыць


Шэрыя ваўкi нас знайшлi,
Заламалi рукi, у лес паняслi
Ладзiць у лесе гучны карагод,
Славiць воўчы род.

[Прыпеў:]
Воўчы рой прагне быць,
Воўчы рой прагне выць,
Воўчы рой прагне жыць.

Да дрэва крывавага прывязалi,
Ды словы ваўка прыгадалi:
Чакай памерлага айца,
Сустракай вялiкага жраца.

Дзеўчына мая побач сядзiць,
Цяжка ўздыхае, горка плачыць:
Мiлы мой, нам разам не быць,
Воўчы рой прагне жыць.

[Прыпеў]

Катлы кiпяць, вагнi гараць,
Bаўкi каля знiча сядзяць.
Цела рвуць, кроў бяжыць.
Дзеўчына крычыць: "Больш не жыць!"

Выпiваюць з сэрца мертву кроў,
Разрываюць цела, дзеўчыну любоў.
I нясуць агiдну атруту i змяю,
Улiваюць у шчырую душу маю.


5. Чорны Знiч


Людзi-ваўкi клiчуць любоў,
Чорныя зверы вып'юць кроў,
Хапаюць дзевак, душу рвуць,
Забiваюць ахвяру, агню прыдаюць.

[Прыпеў:]
Неўры вякамi, шануючы продкаў,
Насiлi дары творцам зямлi,
Клалi ахвяры багам вяшчуны,
Гарачыя целы на алтар агнявы.

Зараз чакае цябе чорны знiч --
Бог пахавальнага вялiкага вагню,
Ен жа суцеша твой жалосны клiч,
I возьме ў зорную глыбiню.

[Прыпеў]

Цемра абдыме каханнем сваiм,
Смерць праглыне твой велiчны стан,
Мара ўп'ецца жаданнем начным,
I ў душу ўльецца змрочны туман.

[Прыпеў]


6. Язычнiк Я...


Чорная бездань, круг забыцця,
Белая постаць, паўсюль цiшыня.
Дзесьцi сядзiць у адзiноце яна
Ля дзiўнага чароўнага агня.

[Прыпеў:]
Язычнiк я...
Язычнiк я...
Язычнiк я...
Язычнiк я...

Кроy вiруе зноў у мяне,
Воўк марнуе свет у iмгле,
Сонца ўзыйшло, дзень наступiў,
Цела свае я атруцiў.

Малюся вялiкiм багам сваiм --
Чарую ў начы абшары адным,
Клiчу дзяўчыну мiлу сваю,
Велiч яе забыць не магу.

[Прыпеў]


7. Клiч Багоў


Уздыхае неўр, на каленях молiцца,
Уздымае да багоў рукi ў ланцугах.
Сярод лясоў адзiн ен марудзiцца,
Слезы i кроў цякуць на вачах.

Зьмяiным голасам грозна шыпiць,
Клакоча атрута, вязне ў грудзях.
Жывы кавалак цела гарыць,
Трымае знiч у чорных руках.

[Прыпеў:]
Бачыш у грудзях знiч зноў,
Чуеш у душах клiч багоў,
Будзеш братом вялiкiм ваўком,
Будзеш агнем, святым жрацом.

Бацька з чорнага агня прыйшоў,
Цяжка шэрага сына знайшоў.
Крыкi ваўка раздалiся ў цемры,
Клыкi ў сына ўбачылi неўры.

Зараз воўк ты i важак,
Голас доўгi -- начны спявак.
Будзем побач мы з табой
Разам славiць воўчы рой.

[Прыпеў]


8. Ваўкалака


У ночы кроча ваўкалак,
Мабыць сочыць ен дзiвак,
Кроў цячэ, жах у вачах.
Знiч крычыць у вогнiшчах:

[Прыпеў:]
Ваўкалак, дай цябе знайду!
Ваўкалак, душу праглыну!
Ваўкалак, у цемру забяру!

Цяжкi ўдар чорных мар.
Я твой лекар - твой спадар.
Не пустэльнiк я змагар,
Сам сабе я ўладар.

Неўр, тут цябе ляжаць,
У чорнай атруце падыхаць,
Будзеш людзей ты забiваць -
Вялiкiх багоў зноў шанаваць.

[Прыпеў]


9. Дажбог, О Наш Сварог


О наш бог Дажбог,
О дай нам дажджу,
Сваiм дзецям языцам, на гэты рок,
Дай нам хлеба, о наш Сварог.

[Прыпеў:]
Будзем есцi, пiць i пець,
Шанаваць, славiць i малiць,
Дзякаваць цябе ўвесь рок,
О наш бог, о наш Сварог.

Дай нам ад сонечнага святла
Добра ўраджаю i цяпла,
Паганам сваiм жа дай жыцця,
Вялiкага дзiўнага агня.

Божанька Дажбог, памажы,
Дожджык прынясi, дзетак зберажы,
О наш бог, о наш Сварог,
О наш бог, Дажбог.

[Прыпеў]


10. Outro


[Instrumental]



Thanks to d_mind for sending these lyrics.


Submits, comments, corrections are welcomed at webmaster@darklyrics.com


ZNICH LYRICS

ABCDEFGHIJKLMNOPQRSTUVWXYZ#
SUBMIT LYRICS LINKS METAL LYRICS - CURRENTLY 13 800+ ALBUMS FROM 4500+ BANDS
- Privacy Policy - Disclaimer - Contact Us -