ZNICH LYRICS
album: "Дуx Зямлi" (1999)
1. Сонца, Ўзыходзь!2. Дух Зямлi
3. Ой, Дымна За Дваром
4. На Граной Нядзеле
5. Таямнiцы Лесу
6. Доўгiм Шляхам
7. Propaganda
1. Сонца, Ўзыходзь!
Рэкi бьюцца ды на волю
Праз таўчэзныя iльды.
Воды льюцца ды за край
Праз адтаўшыя сьнягi.
Прыпеў:
Сонца, Сонца ўздымайся!
Сыру землю абудзi.
Неба, Неба прасьвятляйся!
Ветраў подых падары.
Лес уздымае гучны гул:
Дзе галосiць, дзе шумiць.
Глеба дыхае марудна:
Дзе ўздыхае, дзе маўчыць.
Цяжкi мароз зьбiрае сьлед,
Люту сьцюжу ганяе сьвет.
Сонца выйшла з пад аблокаў,
Птушак сьпевы зноў чуваць,
Крык маланкi грымнуў здалеку-
Час прыйшоў вясну гукаць!
2. Дух Зямлi
Мне сьнiцца той чароўны край,
Дзе продкi шанавалi песьнi i агнi.
О! Дзе ты мой адвечны гай?
У якiм жа месцы на зямлi.
Я чую славу тваю ў сьне,
Жадаю, каб жыла яна ў мяне.
Тваю я ласку мець хачу
I песьнi пець вялiкаму Зьнiчу.
Прыпеў:
Каб агнi гарэлi зноў,
Каб кiпела y грудзях кроў,
Каб бiтва была ў раз,
Каб свабода жыла ў нас.
О! Багi Зямлi, блаславiце мячы!
Супраць змрочнай немачы.
Пярун маланкай прагрымi!
Паганам славу прынясi!
3. Ой, Дымна За Дваром
Ой дымна за дваром,
Едуць баяры ўсе радом,
Вязуць Янку на конiку-
Ды яго галоўку на мячы,
Да за iм матачка плачучы:
"Гой, сынок Янко, за каго галоўку палажыў
Да нi за пана-айца старога Пяруна,
Да нi за мацечку родную Iмарглу,
Да нi за брацейка маладога Чэлеса,
Да нi за сястрыцу малую Дзянiцу?"
"Палажыў галоўку за дзеўку,
За яе цiхiя паходы,
За яе нiзкiя паклоны."
4. На Граной Нядзеле
На граной нядзеле русалкi сядзелi,
Ой рана-рана, русалкi сядзелi.
А Бог сына жене, ў лязачку дае,
Ой рана-рана, ў лязачку дае.
Падайце ж вадзiцы з халоднай крынiцы,
Ой рана-рана, з халоднай крынiцы.
А Бог сына жене, ў лязачку дае,
Ой рана-рана, ў лязачку дае.
5. Таямнiцы Лесу
На абломках ляснога сьвету
Ты ўбачыш у прамежках лiству,
Што шэпча табе спрадвеку
У дрымоце соннага Дажджу.
Падыйдзi да галiстай Дубровы,
Прытулiся да цёплай Зямлi.
I пачуй тыя вечныя Словы,
Што схаваны ў карэнях Глыбi.
Адчынi для сябе Прасторы
I ты знойдзеш ключы назаўжды,
Што калыхаюць Сэрдца з Душою,
Што таяцца ў чрэве Зямлi.
I раскажа табе Лес пра тое,
Як хавалiся ў той Цiшы
Ад наступстваў Маланкi ды Зброi
Нашы воi, Зямлi змагары.
6. Доўгiм Шляхам
Доўгiм шляхам ветры хадзiлi за мной,
Што кружылi ў вiхры зжаўцелае лiсьце
Гэта пачатак, але прайграна тaя вайна,
Што ўздымала нябёсы супраць зямлi
Хай цяпер аб птушыным палёце раскажуць яны
Бегла кроў i зьнiкала, заставалася памяць
Што ў начы ўбуджала да думак
Аб пачатку, дзе зьнiкала вайна
Што птушыныя крылы палiла агнём
Хто цяпер аб цудоўным палёце ўспомнiць?
7. Propaganda
[Sepultura cover]
Thanks to d_mind for sending these lyrics.
Submits, comments, corrections are welcomed at webmaster@darklyrics.com
ZNICH LYRICS
Copyright © 2001-2019 - DarkLyrics.com --- All lyrics are the property and copyright of their respective owners.
All lyrics provided for educational purposes and personal use only. Please read the disclaimer.
All lyrics provided for educational purposes and personal use only. Please read the disclaimer.